| |
|
|
08 11:21:54.12.2008
АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАЕ СЬВЯТА АД IQ48!!! (зварот Марсіян да Зямлянаў)
 З 17-га лістапада ў музычных крамах Беларусі можна набыць другі альбом гурта IQ48 з назвай “Героі!”. Дыск уключае 12 песень і адзін бонус-трэк. Нешта з гэтага матэрыялу мы ўжо гралі на нашых канцэртах, нешта гралі вельмі рэдка, выключна “ськлюзіўна”, нешта ўвогуле не выконвалі ніколі публічна. Ва ўсякім разе, 12-га сьнежня ў менскім клюбе Night Star на прэзэнтацыі нашых “Герояў!” вы зможаце гэтае ўсё пачуць і пабачыць “жыўцом”! ы спадзяемся, што канцэрт атрымаецца цікавым і насычаным. Прабачце, сябры, за магчымую саманадзейнасьць, проста мы насамрэч імкнемся да таго, каб усё атрымалася менавіта так. Па-першае мы вырашылі ня ісьці пракладзенным шляхам у выбары так званага “гурта-падтрымкі”. Так першымі на сцэну выйдуць дзяўчыны і хлопцы з калектыву “Джамбібум”, які грае нешта кшталту этна-ф’южн, музыку, скажам так, не зусім блізкую да стылістыкі IQ48. Але спадзяемся, што такая разнаплянавасьць канцэрту зробіць яго толькі больш незвычайным і запамінальным, па другое мы з “джамбікамі” даўно сябруем, а што можа быць лепей, чым сяброўская вечарына?! аконт сябе можам сказаць, што IQ48 ніколі і нідзе пакуль ня гралі такую насычаную і доўгую па часе праграму, чым та, якую мы зараз рыхтуем. Граць, сябры, мы будзем насамрэч доўга! Сьпяем, натуральна, як песьні з новага альбому, так і старыя “баявікі” з нашага першага дыска “Вар’яты”, нават тыя, якія ўжо ну вееельмі доўга не выконваліся! Але, сябры Зямляне, і гэтым, ўсё не абмяжуецца: шмат знакамітых і культавых асоб, сярод якіх музычная журналістка і сьпявачка — Маша Яр, лідэр гурта :B:N: — Алесь Лютыч, клясік беларускай рок-паэзіі — Міхал Анемпадыстаў, Аляксандар Кульлінковіч, Аляксандар Памідораў таксама прыйдуць да нас з Вамі у госьці, ну, і сьпяем, станчым разам, канешне. Для нас гэта вялікі гонар! аксама хочам адзначыць, што гэтае мерапрыемства — сапраўдны першы інтэрактыўны канцэрт гурта IQ48, бо беларускае інтэрнэт-радыё NETradio (www.netradio.by) на сваіх хвалях будзе весьці прамы эфір з клюба Night Star! Для нас, як пасланнікаў марсіянскага розуму, гэта вельмі прыемна, што і вы, Зямляне, яшчэ адным спосабам мажаце далучыцца да нашага АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАГА СЬВЯТА, на якім мы Вас ўсіх вельмі чакаем!!! З любоў’ю, вашыя IQ48
Канцэрт адбудзецца 12-га сьнежня а 18-й у клюбе Night Star (Менск, вул. Сьвярдлова, 2.). Кошт квіткоў: папярэдні продаж 20 000 руб (танцпол), 25 000 руб (столік); у дзень канцэрту 25 000 руб (танцпол), 30 000 руб (столік). УВАГА!!! Колькасьць квіткоў папярэдняга продажу абмежавана! Сьпяшайцеся! Купляйце, замаўляйце квіткі па тэл: 671 58 65, 689 40 48, 110 19 63 (Velcom), 254 49 09 (МТС)
|
|
|
|
|
|
|