| |
|
|
|
08 11:06:23.12.2008
IQ48 у "Кліп-марафоне"!
Гурт IQ48 возьме ўдзел у "першай штогадовай прэміі беларускага музычнага відэа “Кліп-Марафон-2008”, якая пройдзе 14 сьнежня ў менскім клюбе “Акварыум” і будзе прымеркаваная да 20-ці годзьдзя выхаду ў сьвет дэбютнага айчыннага музычнага кліпа “Ура!”(гурт “Бонда”, рэж. Г. Шувагін, 1988).
“Кліп-Марафон-2008” працягвае свае традыцыі: акрамя конкурснай часткі адбудзецца паказ відэа ў намінацыях “Рарытэт” і “Прэм’ера” і, канешне ж, лепшыя кліпы абіраюцца шляхам глядацкага галасаваньня. Прэмія рыхтуе шмат сюрпрызаў, адзін зь якіх прэзэнтацыя разам з выдавецкім лэйблам “БМА-group” першага ў Беларусі DVD, які ўвабраў у сабе 43 відэаролікі агульнай працягласьцю звыш дзьвюх гадзінаў. У фэсьце прымуць ўдзел такія зоркі рок-сцэны як Крамбамбуля, ZET, Крама, Палац, B.N., IQ48, MAUZER, Partyzone, Tarpach, Neuro Dubel і інш. Нагадаем, што прэмія “Кліп-Марафон” будзе праходзіць ужо ў другі раз."
Па зьвестках аргкамітэту фэста
|
|
|
|
|
|
|