11 14:09:30.11.2008 ВЫХОДЗІЦЬ НОВЫ АЛЬБОМ ГУРТА IQ48!

У канцы гэтага тыдня ў продажы з'явіцца другі альбом гурта "IQ48" "Героі". Кружэлку, якая ўключае 12 песень, выпусьціць кампанія "West Records". Падрабязнасьці аб гэтым сайту "Experty.by" распавялі гітарыст Яўген "Бузза" Бузоўскі і вакаліст Аляксандр "Эш" Раковец.

Праца над кружэлкай была пачатая фактычна адразу пасьля выхаду дэбютнага альбома "Вар’яты" (люты 2005). Літаральна праз два месяцы пасьля гэтага на "Тузіне гітоў" адбылася прэм'ера песьні "Сьвятло ў цемры", якая таксама ўвайшла ў кружэлку "Героі".

"Потым мы ўзялі паўзу і сталі зьбіраць новы матэрыял, навострываць яго на канцэртах, – распавядае Бузза. – У пачатку 2007 года была запісаная "Схаванае сэрца". Усе астатнія кампазіцыі мы запісалі ў два прыёмы ўвясну 2008. Зводзіліся ў жніўні і верасьні".

"Сьвятло ў цемры" была запісаная ў Польшчы, усе астатнія песні – у Беларусі. Тры з іх ("Схаванае сэрца", "Марсіяне", "Гэй, наперад") на студыі "Осмос", яшчэ восем – на "Maple Tree Studio" згукарэжысэрам Алегам Даманчуком. Зводзіў матэрыял гітарыст гурта "Пару рублей" Павел Яноўскі.

"Нам жадалася дамагчыся больш жывога, нестэрыльнага гучаньня, як на канцэртах, – прызнаецца Бузза. – З музычнага пункта гледжаньня мусіць стала больш рока. Прыкметную частку альбома складаюць сур'ёзныя песьні. Але мы не выдумлялі, што на кружэлцы павінна быць гэтулькі такіх песень і гэтулькі – гэтакіх, а проста запісалі тое, што злажылася".

"Тут менш хіп-хопа і балачак, больш менавіта вакальных момантаў, – лічыць Эш. – Таксама гэтая кружэлка больш разнастайная, але пры гэтым больш канцэптуальная, чым наш першы альбом".

Акрамя Міхала Анемпадыстава, які напісаў тэксты да песень "Сьвятло ў цемры" і "Схаванае сэрца", на кружэлцы ёсць песьні і іншых вонкавых аўтараў. Зьміцер Лукашук, вядомы па песьнях гурта "Крама", напісаў тэкст для "Будзе вайна", "Гэй, наперад!" на верш Янкі Купалы, а Аляксандр Ролаў (экс-"Ляпіс Трубяцкі") – першапачатковую музыку і тэкст для песьні "Марсіяне".

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 12-га сьнежня ў клубе "Night Star".

Зьміцер Безкаравайны (www.experty.by)
 

 

piweroyi
eryoptro wtryotew
20.09.2009 14:49
Very nice site!
piweroyi
eryoptro wtryotew
20.09.2009 14:49
Very nice site! cheap cialis http://aixopey.com/qqavot/4.html
piweroyi
eryoptro wtryotew
20.09.2009 14:49
Very nice site! [url=http://aixopey.com/qqavot/2.html]cheap cialis[/url]
piweroyi
eryoptro wtryotew
20.09.2009 14:49
Very nice site! cheap viagra