30 17:07:03.04.2008 НАПЕРАД, лосі!!!!!!

Гурт IQ48 прадстаўляе ў новым туры на ТГ свой сьвежы твор - «Гэй, наперад!» (іншую вэрсыю, чым на складанцы «НезалежныЯ»). Музыкі апавядаюць, што спачатку яны задумалі гэтую песьню, а ўжо потым дазналіся, хто быў аўтарам яе тэксту. «Здаровыя лосі» называюць дадзеную кампазыцыю трохі нетыповай для гурта, бо «вакаліст Саша ледзь не ўпершыню сьпявае на запісу».

Гісторыя песьні даволі цікавая. Яна бярэ пачатак ад аднаго з нашых варшаўскіх канцэртаў. У клюбе, дзе адбываўся выступ, на сьценах былі разьвешаныя розныя беларускія афішы, фотаздымкі. І сярод гэтага мы знайшлі паперку зь вершам «Гэй, наперад!». Ніякіх зьвестак пра аўтара, акрамя году напісаньня, пазначана не было. Адразу зьявілася жаданьне спалучыць такі клясычны тэкст з сучаснай музыкай. Сфатаграфавалі, прывезьлі на радзіму. І толькі тут даведаліся, што гэта верш Янкі Купалы. У выніку атрымаўся такі вось энэргічны твор.

Напэўна, трохі нетыповы для нашага гурта, бо Саша ледзь не ўпершыню сьпявае на запісу. Але мы лічым «Гэй, наперад!» адной зь лепшых песьняў на будучым альбоме, рэліз якога заплянаваны на верасень гэтага году. Спадзяемся, наведнікам «Тузіна Гітоў» ён таксама спадабаецца.



IQ48, для ТГ

 

ГАЛАСАВАЦЬ ПАЧЫНАЙЦЕ 1-ГА ТРАЎНЯ НА www.music.fromby.net 

BUZZA
17.05.2008 13:47
2 taszka

Чаму ж? Зьвязвайцеся з нашай адміністратаркай Алёнай. Я думаю знойдзем паразуменьне! :)
taszka
11.05.2008 22:37
"say no to bad drags"-zhescjaka )

ja vos" dumau...
adnojczy nam Sasza Rakavec skazau, szto nam groszau ne hopic, kab zaprasic IQ48...)
prauda?)tak kasztouna?)
QzWeR
08.05.2008 14:29
Чоткая фотка!
Zhenious
04.05.2008 16:01
Без разницы,главное смысл сохраняется.
Denial
zmicier@bk.ru
04.05.2008 02:10
Паважаемы, гэта сьпяваў Паф Дэдзі, а не гаварыў Эрык Картман!
Zhenious
30.04.2008 21:33
Как говорил Эрик Картман:"Голосуй,маза фака,голосуй или умри!"Хе-Хе-ЙЙЙЙ )))))))