
Гурт IQ48 толькі вярнуўся з Польшчы, дзе адыграў свой сэт на фэсьце "Solidarny z Bielarusia-3". Выступ ласей спадабаўся, як самім музыкам так і пятнаццаці тысячам глядачоў. Аб чым сьведчыць тое, што ўжо раніцай наступнага дня адміністратару IQ48 Алёне Скарабагатай тэлефанавалі палякі і на розныя галасы крычалі ёй аб тым як вядучыя польскія інфармацыйныя выданьні з усяга канцэрту асабліва вылучаюць "выступ вельмі сьвежага і
перспектыўнага гурта IQ48". Таксама станоўчым вынікам канцэрту стала тое, што хлапцоў запрасілі зайграць у красавіку некалькі канцэртаў у Польшчы і зьняць яшчэ два відэакліпа! Акрамя таго вызначана студыя, на якой лосі у красавіку засядуць за запіс доўгачаканага альбому. Студыя знаходзіцца на Радзіме, у Менску. І яшчэ... Па некаторых чутках у гурце на саксафоне зараз ня грае Дзяніс Дзеравенка...
гэтае так, але ўсё добра, падрабязьней зараз казаць ня можам.
Дзякуй Вам, нашыя сябры і дай Божа, каб усё гэтае атрымалася! Ура!