"... бяз дворнікаў не абышлося. Вырашылі і тут задзейнічаць сваіх —
запрасілі па знаёмству хлопцаў з IQ48. Яны лосі здаровыя,
справіліся хутка — і нават пасьпелі на сцэну выйсьці,
ды й прыгажуню-балерыну запрасілі. Так бы мовіць, узялі кантрастам: узьнёслае дзяўчо і суровая ЖЭСаўская будзённасьць.
«Схаванае сэрца» стала самай сур’ёзнай кампазыцыяй каляднага шоў. Яно і правільна — заўсёды ёсьць такія блізкія сэрцу важныя рэчы,
якія не схаваеш за сьвяточнымі агеньчыкамі і пырскамі шампані.
Але ж каму, як ні IQ48, ведаць, што «цемра сьвятла ня згасіць». Будзе салодкае жыцьцё і на нашым завулку!
Глядзець, чытаць тут http://generation.by/news2058.html