Днямі «здаровыя лосі» атрымалі ўжо гатовы кліп на гіт «Сьвятло ў цемры». Generation.by пашэнціла пабачыць яго крыху раней за астатніх – таму дзелімся ўражаньнямі.
Цалкам, відэа
«Сьвятло ў цемры» для каналу БелСат атрымалася. Толькі што песеньку істотна скарацілі: яўна не хапае пачатку і сола таксама выразанае. Гэта адзінае, што не спадабалася самім
IQ48. Агулам жа хлопцы задаволеныя і ў хуткім часе выпраўляюцца здымаць яшчэ адзін кліп. На якую песьню – покуль ня вырашылі.
Відэа IQ48 можна будзе ўбачыць адразу па запуску канала БелСат. Зараз вядуцца перамовы і, магчыма, бойку сьвятла і цемры ўбачаць гледачы і іншых каналаў. Сюжэт відэа адпавядае ідэі песьні. Адразу раскрыем карты – сьвятло пераможа! Сам кліп не абцяжараны рознымі спэцэфэктамі й сэнсавымі пошукамі. Стыльна, ідэйна і, як кажуць, – усяго ў меру. Будзе там адзін сымбалічны герой - які ня скажам - у ім праходзіць барацьба дабра і зла. Самі айк'юшнікі пішуць сьвятлом розныя добрыя словы, кшталту «свабоды», што пранзаюць цемру, якая неўзабаве адыходзіць.
Будзем чакаць восені, калі разам з запускам БелСата гледачы пабачаць шмат новых кліпаў лепшых беларускіх выканаўцаў.