• Ці пагражае IQ48 стаць IQ200
  • ІНТЭРНЭТ - КАНФЕРЭНЦЫЯ З ГУРТОМ IQ48
  • Be2gether by GENERATION.BY
  • “Шабаноўскі RnB - гэта наша ўсё!”
  • IQ48: «з вар’ятаў у героі»
  • IQ48 героически презентуют новый альбом «Героі»


    Ці пагражае IQ48 стаць IQ200
    Ці пагражае IQ48 стаць IQ200

    Зімой, каб не захварэць, трэба ўмець захоўваць цяпло... Ці быць чалавекам з гарачым сэрцам... Ці слухаць гарачую музыку... Ці піць гарачую гарбату... А лепш завітаць на кубачак гарачай гарбаты да гарачых хлапцоў, якія граюць гарачую музыку... Сёння такім hot-кактэлем “3 у 1” нас частуюць Аляксандр ASH Ракавец і Яўген BUZZA Бузоўскі—не пабаюся нагрувашчвання цёплых словаў—гарачыя лідэры IQ48. Каб не ўмёрЗлі!

     Пра полілінгвізм і Аляксандра Аверкава  

    Мяне часта пытаюць: “Чаму факультэт беларускай філалогіі? Каму патрэбна твая беларуская мова?” А дзяўчаты пасля педпрактыкі ў школах сцвярджаюць, што дзеці — падрастаючае пакаленне — успрымаюць белмову як замежную, не разумеючы сэнсу самых простых словаў. Чаму вы абралі менавіта беларускую, замежную ў “эрбэ”? Не баіцеся стаць незразумелымі? Разлічваеце на тое, што “хто падобны на мяне, той мяне разумее”?

    BUZZA: Ну, калі здарыцца так, што мы глабальна станем незразумелымі для беларусаў толькі з-за таго, што спяваем на роднай мове, гэта будзе сапраўды гамон! Пакуль што становішча вельмі цяжкае, але хочацца верыць, што выпраўляльнае.  Да таго ж нам вельмі падабаецца яе мілагучнасць, яна вельмі цікава гучыць у спалучэнні з рокам і рэпам. Вам так не здаецца?

    ASH: Разумееш, нам цікава спяваць па-беларуску для простых хлапцоў і дзяўчат, спяваць пра іх праблемы, якія і для нас актуальныя, бо мы таксама моладзь, мы усе жывем разам у адной краіне, ходзім па тых жа вуліцах. Здаецца,  слухачы разумеюць і нашу з імі еднасць, таму пачынаюць больш уважліва ставіцца да сваёй мовы. Гэта вельмі добра! Беларуская мова павінна гучаць паўсюль – у аўтобусе, на працы, у музыцы. 

    Якія абмежаванні накладае на вас “беларускасць”?

    BUZZA: Апрача таго, што пэўны час мы займалі ганаровае N-нае месца ў т. зв. “чорным спісе” Мінкульта ды пару разоў не маглі выехаць на фестывалі, здаецца, нічога J. Гэта што тычыцца палітычных “буйкоў”. Яшчэ можна лічыць абмежавальнікам соцыум, які гаворыць на “чыста рускам языку” і не ўспрымае тваёй мовы. Але гэта хутчэй апраўданне перад самім сабой, чымсьці сапраўдны аргумент. Насамрэч абмяжоўвае кожны сябе сам. І гэта значна хужэй за “непаніманіе” ці  палітычныя казусы.  

    ASH: У нашым грамадстве існуе стэрэатып, што беларускамоўны гурт абавязкова павінен пець пра вызваленне, свабоду і “Жыве Беларусь!”, і мала каму прыходзіць да галавы, што можна рабіць маладзёвую жывую музыку. Больш таго, гэта будзе значна разумней і эфектыўней.

    BUZZA: Але выпадкі здараюцца розныя. Напрыклад, не так даўно на ТБ, калі мы прыйшлі здымацца ў “Контурах”, пытанняў не ўзнікла, Аверкава папярэдзілі і ён усё зразумеў. 

     Дарэчы, “Контуры”? Трэба сказаць, не чакала вас там убачыць! Спачатку падумала, што націснула не на тую пімпачку пульта ТБ-самазнішчэння, але праз хвіліну ўжо развесялілася і паклікала бацькоў да тэліка..    

    ASH: Дзякуй, што паклікала бацькоў, бо менавіта дзеля гэтага мы і згадзіліся на          ўдзел у гэтай праграме. Дзе і калі яны зноў пабачацьпачуюць такую беларускую музыку?  Пазітыў трэба несці ў масы, ў спякотных клубах мы граем увесь час, і тая публіка нас ведае, а вось такія, як нашыя матулі, дзядулі, акрамя рэдкіх вылазак на музычныяканалы больш нідзе нас не ўбачаць. Трэба гэта выпраўляць! 

        BUZZA: Я спачатку быў супраць: IQ гурт хаця і смешны, але ўдзел у гэтай праграме мне падаваўся занадта смешным, ну неяк не вязаўся ў мяне Аверкаў побач з ASHам. Карацей, скончылася тым, што я падпарадкаваўся большасці, аб чым не шкадую, зусім наадварот. У мяне дома зараз у рамачцы вісіць фотаздымак IQ побач з вядучым. Гэта былі сапраўдныя прыгоды, будзе пра што расказаць унукам. Гы-гы. 

    Пра салянкі з куміраў і сяброў   Хто такія кумбы — мы ўжо ведаем. А якім павінен быць прыхільнік IQ48? Можа,     паводле вашых назіранняў склаўся нейкі “збіральны вобраз”?

     ASH: Ну, гэта чалавек з даўжынёй валасоў больш за 12 міліметраў, але не даўжэйшых за 40 сантыметраў, вясёлы хлапец ці дзяўчо, часцяком беларускамоўны. Галоўная адметнасць — просты погляд на жыццё і здаровае пачуццё гумару. Нашыя слухачы — гэта людзі без загонаў!

    BUZZA: Гэта не дзяжурныя выразы, але ж сваю публіку мы вельмі любім, бо гэта сапраўды блізкія нам у розных сэнсах людзі. Звычайна гэта вясёлае студэнцтва, але ж сустракаюцца і розныя сталыя дзядзі і цёці, якія таксама ставяцца да нас з сімпатыяй.  Сам бачыў, як на леташнім Басовішчы “Сьвятло ў цемры” натхнённа спявала немаладая сямейная пара. Вось.  

     З якімі музыкамі вы хацелі б супрацоўнічаць?

    ASH: Хочацца працягнуць супрацоўніцтва з Памідоравым, запісаць нешта лірычнае з Лявонам Вольскім (вось дзе жывая легенда, сапраўдны рок-класік). Вельмі падабаецца манера выканання Вайцюшкевіча, было б цікава злучыць наш фанк-рэп з ягоным харызматычным голасам, з SYSTEM OF A DOWN пасупрацоўнічалі б.

    BUZZA: З нашых яшчэ з :B:N:, Воляй Самусік з ТАРПАЧа, са Скрыпай з Zygimont VAZA, вельмі моцны цікавы гітарыст і кампазітар, з замежных нікога пералічваць не буду, бо паперы не хопіць. 

    Ці мае для вас значэнне, з якімі гуртамі граць канцэрты, ці вам усё роўна, у якіх салянках будзе значыцца IQ48?

    BUZZA: Вядома, граць больш прыемна з тым, музыку каго ты любіш, а калі гэта яшчэ і сябры, дык увогуле канцэрты атрымліваюцца ВЕЕЕЛЬМІ файныя!

     ASH: Лепшыя, на нашу думку, выступы IQ48 адбыліся менавіта побач з сябрамі:  з гуртамі ZET, :B:N:, на Басовішчы, дзе і так кожнае дрэва — твой сябра. 

    BUZZA: Згодны! 

    Пра сувязь класікаў беллітаратуры з класікамі бел-рок-музыкі Вашыя музычныя і літаратурныя густы...

    BUZZA: Музычныя — не злічыць, галоўнае, каб музыка вымушала рухацца і сціскала сэрца ў грудзях. Банальную, трыста разоў перайграную музыку ня любім, розныя цяні-талкаі таксама ў сметнік! Падабаецца класіка заходняга року, белы рэп, сучасныя банды тыпу: RATM, RHCP, PIXIES, RADIOHEAD, MUSE, TOOL, SOAD, KOЯN, KILLERS….У літаратуры — Караткевіч, літаратура па гісторыі Беларусі, Даўлатаў, Дастаеўскі,  Пялевін.

    ASH: Музыка — ад Анастэйшы да цяжкае альтэрнатывы. У імёнах — CYPRESS HILL, RATM, SOAD, MOLOTOV

    BUZZA: О, MOLOTOV — рулез!!!

    ASH: Іспанамоўны рэп, вось першы альбом THE KILLERS спадабаўся, другі меней.З літаратуры люблю Караткевіча, Барадуліна, Багушэвіча, дарэчы, лічу, што ён быў бацькам беларускага гангста-рэпу. Раю ўсім азнаёміцца, цікавая рэч!

    BUZZA: Не падумай, 48—гэта насамрэч каафіцыент раздзяўбайскага настрою, а цалкам мы імкнемся быць на ўзроўні. 

    Ці хацелі б вы стаць класікамі беларускай рок-музыкі?

     ASH: Хочацца, каб ты сядзеў дома на дарагой канапцы, піў глінтвейн і слухаў трыб’ют імя сябе, але ж не ўсё адразу, спачатку трэба напісаць пару дзесяткаў песень, за якія захочацца памерці і табе, і слухачам, у пераносным сэнсе, канешне.

    BUZZA: “Жізь нада пражыць так, штоб патом не была мучыцільна больна за бісцэльна прожытые годы!” — таму рок-класікамі стаць хочацца. Да гэтага трэба імкнуцца! Мы, увогуле, за амбіцыі! 

    Пра задавальненне ўласным IQ Калі вы атрымліваеце сапраўднае задавальненне ад сябе?

    ASH: Пасля сэксу! Жарт, хаця не! Пасля ўдалага драйвовага  канцэрту, ды шмат пасля чаго, жыццё поўнае розных прыемнасцей!

     BUZZA: Калі слухаем удала запісаную ўласную песню, калі сонейка свеціць і канцэртаў шмат цікавых і розных, калі песні нараджаюцца, як кацяняткі.   

    Ці пагражае IQ48 стаць IQ200?

    BUZZA: Дакладна не! Гэта наш сцяг, пад ім мы і працягнем наш паход!

    ASH: IQ200 — гэта будзе ўжо зусім іншы гурт, а мы любім тое, чым з’яўляемся зараз, мы да гэтага доўга ішлі. Дарэчы, ёсць расейскі панк-гурт IQ66.   

    Які IQ павінен мець сапраўдны студент?     

    ASH: Яго IQ павінен быць такі, каб дазваляў у тэрмін здаваць іспыты, гэта дае магчымасьць атрымліваць стыпендыю і бегчы ў клуб адпачыць пад гукі, напрыклад, гурта IQ48!

    BUZZA: Без варыянтаў, студэнт павінен мець IQ як мага большы, але ж слухаць ён павінен IQ48! J 

    Пра зіму, Аляксандра Саладуху і Анжэліну Джолі Як зімуюць IQ48?     

    ASH: Памятаеш Алісу Фрэйндліх: “У природы нет плохой погоды, каждая погода —благодать”. Актыўным людзям і зімой ёсьць чым займацца, нават на вуліцы, напрыклад Анжэліну Джолі са сьнегу можна зляпіць альбо Аляксандра Саладуху, у горшым выпадку можна заскочыць у кіно ці да сяброў у госці, дзівідзі паглядзець.

    BUZZA: Найбольш плённы для нас перыяд — гэта вясна, лета, бо сонейка грэе і дзяўчыны распранутыя ходзяць, аднак зіма дае шыкоўную магчымасьць болей пасядзець дома, пачытаць кніжку, паслухаць спакойна музыку, карацей, запасціся рознымі ўражаннямі, якія потым, глядзіш, i ў песні якой апынуцца.     

    Ці адчуваеце дыфіцыт святочнага настрою ва ўмовах “еўрапейскай” зімы? 

    BUZZA:  Гляджу ў вакно і не разумею, што адбываецца! Добра, што на днях елку штучную паствілі, толькі дзякуючы ёй адчуваю, што на носе свята.

    ASH: А калі зусім агортвае безнадзейнасць, трэба пачынаць пошукі станоўчага... у надвор’і, напрыклад, -- на ровары можна яшчэ катацца, у твар не задзьмувае сівер... Але ўсё ж як ні выгароджвай зіму, адчуваецца паталагічная недаскаласць сітуацыі.     

    Да... Зіма “па-свінску” ўсё не надыходзіць, затое Новы год упэўнена атакуе. Як збіраецеся яго сустракаць?

    BUZZA: Пакуль што планаў, як і снега, няма.Усе замерлі, як на старце. Але гэта някепская прыкмета! Практыка паказвае, што ў апошні момант павінна наваліцца радасць і святочныя прыгоды... 

    ASH: У Жэні яшчэ народзіны 30-га!

    BUZZA: Так, але немэтазгодна святкаваць іх у той жа дзень, таму я святкую тыдні так праз два, калі праходзяць наступствы  свята глабальнага.     

    Ужо смела можна падводзіць вынікі амаль старога года і планаваць будучы.Якім для IQ быў стары і якім абяцае стаць новы?       

    ASH: Гэты год даволі добры, амаль роўны. З канцэртамі перасеклі Польшчу ад усходняй да заходняй мяжы, вельмі зсябраваліся з людзьмі, на творчасці якіх выхаваліся, большую палову новага альбому прыдумалі, зараз іх ужо поўным ходам на канцэртах граем, у наступным годзе збіраемся выдаць новую плытку.     

    BUZZA: Калі ўсё атрымаецца, альбом будзе даўжэйшы за “Вар’ятаў”, тыя, хто гэтыя песні ўжо чуў, гавораць, што мы сталі больш дарослымі ў музычным плане, але ж і весялосці будзе вельмі шмат, мы ж не АРЫЯ! А якім дакладна будзе новы год парсюка — мы не ведаем, спадзяёмся, што шчаслівым для нас усіх. Шчасця вам, студэнты!     

    ASH: Далучаюся! 

    Што б вы нахабна папрасілі ў Дзеда Мароза?

    BUZZA: Адчуць сябе маладым і перспектыўным! І спыніць бессмяротны “савок”!

    ASH: Вычарпальнае жаданне!  

    Гутарыла Насця Кур’ян

     


    ІНТЭРНЭТ - КАНФЕРЭНЦЫЯ З ГУРТОМ IQ48
    ІНТЭРНЭТ - КАНФЕРЭНЦЫЯ З ГУРТОМ IQ48

    25 июля на моем блоге было опубликовано сообщение о том, что 1 августа пройдет интернет-конференция с белорусской группой IQ48. За чуть больше чем неделю поступило почти полсотни вопросов от посетителей блога. Время, когда можно было задать вопросы, даже было продлено на один день, т. к. 1 августа еще поступали вопросы.
    И сегодня IQ48 ответили на вопросы посетителей и поклонников. “Здоровые лоси” не ожидали такого количества вопросов, но все же ответили на все из них и выбрали победителя, который получит диск “Вар’яты” с автографами членов группы!

    Группе удачного выступления в Литве на концерте Be2Gether
    Беларускія гурты лепшыя на свяці!

    Шчыры дзякуй!

    Вож:
    Карацей, пытаньне вельмі простае, бо трэкі з “Вар’ятаў” добрыя людзі ўжо вельмі даўно пусьцілі у мп3 па хатніх сетках (а да ахтограхаў мы ня падкія): ці пераможа калі-небудзь беларускі медыа-рынак “піратаў”?
    Складанае пытаньне. З аднога боку мы, як музыкі выступаем супраць нелегальнага распаўсюду сваіх твораў, але, як спажыўцы чужой музыкі, таксама ня супраць здабыць у сяброў ці на Жданах танны мр3-дыск з прышпільнай музычкай! Адкажам так: “Хлопцы і дзеўкі, старайцеся ўсе ж пакупаць запісы любімых выканаўцаў, бо гэтым вы дапамагаеце ім хоць струны часьцей мяняць!” Мы, дарэчы, падтрымліваем тых, хто робіць бутлегі нашых выступаў, здымае іх, але не зарабляе на гэтым грошаў!. Хай проста распаўсюджваюць!

    Другое пытаньне папрасьцей. Хлопцы, вы з мэгатурам па Беларусі з заездам у Магілёў зьбіраецеся ці не (можна й без мэгатуру)?
    Ну, канешне, мы ня супраць, але тут складаная сітуацыя проста са звычайнымі канцэртамі, іх вельмі мала, не гаворачы пра тур, а тым больш пра мэга-тур! Мы заўжды гатовыя прыехаць куды нас паклічуць, калі будуць створаны мінімальныя ўмовы, зорнай хваробы ад нас не чакайце! У Магілеве мы не былі, клічце і мы з задавальненьнем прыедзем і выступім!

    А трэцяе пытаньне ну самае простае: што там зараз робіць Фрэйд (ну, проста цікава)?
    Калі Фрэйд сыйшоў са складу гурта на карысьць псіхалегіі, дарэчы, ен вельмі каціруемы, дыплямаваны псіхолаг, ен зьехаў у Маскву працаваць. Здаецца, зараз там і застаўся, неяк мы яго бачылі у этэры аднаго расейскага жаночага тэлеканала, значыцца справы яго на гэтым шляху ідуць даволі пасьпяхова. Гэта добра! Але дзейнасьцьцю сваіх былых паплечнікаў Фрэйд усе ж моцна цікавіцца, ягоныя посты можна пачытаць у гасьцеўні на www.iq48.net

    kisa_anuta:
    Во-первых, СПАСИБИЩЕ этой группе за творчество! Жаль, концертов так мало. Но на Басах вы были супер!
    И во-вторых, вопросики:
    1. Где вас можно найти в ближайшее время? Я старалась взять автографы у всех групп, что были указаны на зелёненьком плакате. Поляков я не знала в лицо, ещё некоторые группы были недосягаемы. в том числе и вы.

    Бліжэйшы час нас можна будзе пабачыць у Літве на фэсьце be2gether дзе будзе шмат чаго цікавага, напрыклад гурты Morcheeba, Bloodhоund Gang, Therapy? І інш.З канцэртамі на Беларусі зацішша. Самі сумуем!
    Дзячына, наступным разам сьмела падыходце да нас зь любым пытаньнем, ніхто вас не пакусае, мы разам з вамі жывем у адзін час, у адной краіне. Чаго баяцца? Лосі недасяжныя? Не, вы нас зь кімсьці пераблыталі на Басовішчы!  Бярыце свой зялененькі плякат і падыйдзіце у дыскарню у падземны пераход ля ГУМу, там працуе наш вакаліст Саша. Пакінце яму гэны плякат і праз пару дзен мы вернем яго вам з аўтографамі! :)

    2. Кому из вас Помидоров родственник?
    Ен траюрадны брат нашай дырэктаркі Алены Скарабагатай і увогуле ўсе людзі-сваякі!

    3. Почему бы не разнообразить саксофонную партию? Я без слуха, и то уже наизусть знаю, что будет сыграно. Да здравствует импровизация! Вы же талантливые!
    Вось пытаньне, дык пытаньне! Усе наадварот! Справа ў тым, што (як бы гэтае пакарэктней растлумачыць) наш саксафаніст Дзяніс незаўседы дарыць нам шчасьце сваей прысутнасьці на рэпітыцыях. Таму свае партыі помніць усе меней і меней і на канцэртах выкручваецца такім чынам, што проста бязконца “палівае”, імправізуе! :) Справа яшчэ сьмешная тым, што гэны вар’ят ўжо пачаў нават забывацца на танальнасьць песень, ен проста падыходзіць падчас выступу да BUZZы і пытае: “А якая зараз песьня, якая танальнасьць?”

    Сержык:
    У вас клёвыя песьні! Дзякую!
    Дзякуй і табе!

    Alex Digger:
    А где бы это можно было послушать, как звучат сразу 38 “медленных” попугаев?
    И почему красная весна преподносится нам на сайте группы в таком низком качестве звучания?

    А адкуль ты ведаеш пра “48 попугаев” (так правільна называлася нашае дэбютнае дэма :) )? Папярэджваем, гучаць “папугаі” вельмі сьмешна, але калі зьявіўся інтарэс, тады разьмесьцім гэтыя песьні на нашым сайце для спампоўваньня! Дзякуй за дазнанасьць у нашай творчасьці!

    “Красная весна”…гучыць неяк рэвалюцыйна! :) ) Песьня насамрэч мае назву “Вясна-красна”- гэта такое абрадавае славазлучэньне, якое нам дасталася ад продкаў. А якасьць мр3-файла такая таму, што гэта запіс нашага выступу, зробленая на звычайны дыктафон. У добрай студыйнай якасьці песьню вы пачуеце на новым альбоме.

    Зьмiцер [блог Позiрк]:
    1) Сьвятло ў цемры — класная песьня, ды й увогуле альбом - падымае настрой ды цягне танчыць. А што далей? Куды будзе рухацца гурт?
    Мэрсі! Але “Сьвятло” не ўваходзіла ў альбом “Вар яты”, гэта песьня з новага. рыхтуючыгася альбому. Што далей? Гаворачы канкрэтна, музыкальна гурт гучыць усе больш нястрымана, амаль агрэсіўна, шмат року, але і на розыя рэгі з рэпам не забываемся! Карацей, гурт не стаіць на месцы, мы намагаемся рабіць нашыя песьні цікавымі і для сябе і для нашых слухачоў. Рушым наперад, так мовіць! У нас, між іншым, нават новая песьня есьць з назвай “Гэй, наперад!” на верш Янкі Купалы.

    2) Як вы адчуваеце аддачу ад сваёй творчасьцi? Празь лiсты фанатаў, водгукi па пошце, роў натоўпу на канцэрце?
    Калі атрымліваешь станоўчую аддачу ад сваей справы, згадзіся, гэта ўжо ня так важна як сам факт аддачы! Звычайна нешта пішуць у гасьцеўні нашага сайту, але для нас няма большага кайфу, чым адчуваць, як на канцэрце пад нагамі дрыжаць дошкі сцэны ад напору дзевак і хлопцаў, якія прыйшлі на наш выступ! Дзякуй ім! Рэсьпект!

    3) Што яшчэ для вас мае сэнс, акрамя музыкi?
    Жыцьце заўжды мае сэнс. Музыка - частка гэтага вялікага паняцьця, вельмі значная, але частка, хаця ей мы прысьвячаем усе болей і болей часу. Сэнк’ю нашым блізкім за разуменьне і цярпеньне!

    4) Што б вы падумалi, калi б вам сказалi, што вашу музыку нехта слухае ў запаволеным тэмпе i задам наперад, як рабiлi зь “Белым альбомам” Бiтлз?
    Мы бы падумалі, што гэты чалавек на правільным шляху, бо песьні з “Вар ятаў” менавіта так і пісаліся - задам наперад, а пасьля гукарэжысэр перагарнуў і запаволіў стужку і вы атрымалі тое, што зараз лічыце сапраўднымі песьнямі з альбому, але вы памыляеціся! У другім альбоме мы пойдзем яшчэ далей, бо цягам часу нарабілі шмат цікавых фотаздымкаў, якія пераканвэртуем у песенны фармат і разьмесьцім на дыску!

    Дарэчы, дзякуй за параўнаньне зь Бітламі, мы хоць і не прыхільнікі, але прыемна!

    5) Як павiнны жыць рок-музыкі?
    Як і ва ўсім сьвеце – руйнаваць гатэлі, мець беспарадачныя палавыя сувязі, не цьверазець, зарабляць сваімі песьнямі вялікія грошы! Вось такія мы, за выключэньнем грошаў, іх няма! :)

    Ляксейка:
    Вы стали великой группой и у вас много альбомов..
    Ваша группа решила записать трибьют..
    Какой группе (исполнителю) вы доверили бы самую любимую песню?

    1. Сypress Hill — Ня будзем сумаваці!
    2. Red Hot Chili peppers — Таполі
    3. Rage against the machine — Выйсьце
    4. Linkin park — Зрабілі мой клён!
    5. Limp bizkit — Ляцець на ўсход
    6. Muse — Марсіяне
    7. Queen — Выйсьце
    8. Pixies — Пра сьвіней
    9. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская — 75%
    10. System of a down — Вясна-красна
    11. :B:N: — Карыда
    12. N.R.M.— Я звар’яцела!
    13. Metallica — Заплюшчаныя вочы
    14. KOЯN — Схаванае сэрца
    15. Soulfly — З пункту А
    16. Sonic Youth — Сьвятло ў цемры

    Автаз:
    А чаму Лютыч заўсёды жыве ў BUZZы? І як да гэтага ставіцца ягоная жонка?
    Лютыч жыве ў BUZZы таму, што ен не праціўны!  Жонка Буззы Катруся таксама да гэтага ставіцца вельмі добра, любіць Алеся, як брата! Гэты бээнавец стаў нам зусім, як родны, але, на жаль, жыве хлапец ня ў Менску, тут ен толькі завочна навучаецца і пад час сэсіі жыве у сяброў-Бузоўскіх-Рафалюкоў. Мы толькі ЗА!

    www.livesound.by
    вот вопросы от нашего портала для IQ48. автор - Aresha
    1. вы не считаете, что название группы должно говорить о самих музыкантах

    А як жа?! Канешне лічым! А вы ня лічыце, што ў музыкаў гурта “Акварыюм” павінны быць жабры і плаўнікі?

    2. чей уровень интеллекта отражает ваше название
    У асобнасьці нячый, мы гурт, таму у нас усе агульнае, на усіх!

    HvosT:
    Як вы лічыце, на сучасным этапе і ў сучасных умовах што можна зрабіць для развіцця беларускай альтэрнатывы?
    Галоўнае — ня сцаць і верыць у сябе! Фактычна няма клюбаў, ратацыяў, але калі яшчэ мы самі заплачам ад адчаю, здадзімся, тады дакладна нам будзе гамон. Адзіны шлях выпраўленьня гэтага маразматычнага становішча, як нам здаецца, гэта кожнаму стаць прафесіяналам у сваёй галіне, любіць сваю справу, тады мы кожны па асобку зробім значна болей на карысьць нашай сцэны. Пакуль мы будзем верыць у тое, што мы робім, пакуль слухачы будуць верыць у нас усе будзе жыць! Прабачце за пафас, але гэта так!

    А как вы диск в Литву передадите если я выиграю?:)
    Жаль что не смогу поучаствывать в интернет конференции.
    Группе удачного выступления в Литве на концерте Be2Gether
    Беларускія гурты лепшыя на свяці!

    Дзякуй! Калі пераможаш, дыск перашлем бандэрольлю, гэта так вінтажна!!!

    Филатова:
    Всегда было интересно: а как вы придумывали название своей группы?
    Какие еще были варианты?

    Назву прапанаваў Фрэйд, той, што зараз у Масковіі. Гэта быў першы і апошні прапанаваны варыянт назвы дуэту Фрэйда і BUZZы. А зараз мы ў IQ вельмі любім прыдумваць назвы для неіснуючых гуртоў, напрыклад: Мышцы Кірыла, Губы, Матагонкі, Неба Баравой, Печань Праметэя…..

    Давно ли вы все знаете друг друга?
    Самыя даўнія знаёмцы ў IQ – BUZZA і Саша, адначасова ўліліся Косьця з бубначом Антошай, пасьля падцягнуўся наш “механічны зьнішчальнік” Дзяніс Дзеравенка і апошняй, як і варта кабеце, зьявілася Алёна. А вось з гукарэжысэрам гурта Антонам Стаўскім BUZZA знаёмы ўжо 16 год. А увогуле, здаецца, што мы ўсе знаёмы з моманта народзінаў!

    И вообще: наверное у каждого из вас в детсве случались какие-нибудь нелепые
    истории, было бы неплохо узнать хотя бы по одной из них
    :)

    Саша быў даволі хуліганістым падлеткам і часьцяком зь сябрамі бываў у адной паўкрымінальнай кабеты, якая сваё малое дзіця, каб тое не перашкаджала хавала яго у духоўку, дзякуй Богу, не уключала!
    Дзяніс ужо маленькім пазнаў, як жыць у Гатава і аднойчы на дыскатэцы абараняўся ад мясцовых гопнікаў зьнятымі зь пяцель двярыма.
    BUZZA маляваў плякаты з Брусам Лі, Ніндзя і Чак Норысам і прадаваў іх на школьных кірмашах па тры рублі!
    Антон пражыў тры гады ў Эфіопіі, а зараз баіцца, каб яго з працы не адправілі будаваць газаправод у Венесуэлу.
    Косьця займаўся фіктаваньнем зь дзяцінства да сканчэньня ВНУ, а стаў вельмі моцным басістам, але рапіру яму лепей не даваць, бо зарэжа!

    Беларуска:
    Аб гэта группе я спазнала нядаўна і зразу влюбілася ў яе.І цяпер мне далася такая вазможнасць спытать у салістаў самой то ,что я вельмі хачу знать.
    Пытанні:
    1.Я бы хацела спытать, а чаго вашаму альбому вы далі такую назву як “ВАР’ЯТЫ”?

    Гэтая назва на наш погляд найбольш адпавядала нашаму стану, як людзей і як музыкаў на той момант.

    2.Чаму вы вырвшылі назваць гурт гэтак, а не іначай?
    IQ48 — назва вясёлая і без пафасу, які мы ня любім. Запамінаецца, пішацца проста, да і назвы кшталту U2, B52 ужо былі занятыя.

    3.У якіх гарадах у бліжайшы час будуць вашы выступленьні?
    Бліжэйшы выступ адбудзецца недалека ад Вільнюса, на фэсьце be2gether.

    4.Жадалі б вы выступіць у Мінскай вобласці?
    Канешне, як ва усіх астатніх! Зьвязвайцеся з Алёнай – дамовімся!

    Лерка:
    Вот мой вопрос - Связано ли название вашей групппы с тестом IQ?
    И 48 - это баллы, результат теста? )))

    Не! IQ48 — гэта назва амэрыканскай шпіёнскай пілатуемай касьмічнай станцыі, якая ў 1973 годзе па загаду ЦРУ сакрэтна была накіравана на Марс, дзеля высьвятленьня магчымасьці ўсталяваньня на гэтай плянэце накіраваных на Савецкі Саюз ядзерных ракет. Але, як толькі касьмічны аппарат выйшаў за межы зямной атмасфэры, сувязь зь йм прэрвалася і ён зьнік з экранаў лякатараў. У 1989 годзе гэты касьмічны карабель нечакана прызямліўся у штаце Мінесота (дзе ён боўтаўся 26 год невядома), але супрацоўнікі амэрыканскіх сьпецслужбаў замест астранаўтаў унутры знайшлі зусімь іншых істот. Хто ці што гэта было невядома, матэрыялы справы засакрэчаны.

    ultrabelarus:
    Ну, пытанняў некалькі і ўсе банальныя.
    1. Калі будзе новы альбом?

    Спадзяемся восеньню засядзем у студыю, а узімку ці вясной будзем яго ўжо прэзэнтаваць.

    2. Ці запісвалі вашыя фаны ваш выступ на Басовішчы - і калі запісвалі, дык дзе запіс можна знайсці?
    Ня ведаем! Гэта пытаньне да фанаў, самім цікава! Нашыя прыхільнікі, дарэчы, часьцяком нешта запісваюць і па магчымасьці перадаюць нам у архіў. Дзякуй ім!

    3. Дзе можна набыць такія белыя марсіянскія балахоны, з чаго яны зроблены і колькі каштуюць?
    :) У нас сапраўдныя балахоны з Марсу, а іх зямныя копіі можна набыць тут ў Менску, у крамах медтэніка ці сьпецаддзеньня, гавораць дакладна такія ёсьць ва універсаме “Беларусь”. Каштуе гэтае шчасьце капейкі! Апранайцеся!

    Ihar:
    Usie viedajuc pra siabrouskija adnosiny Losiej i hurta :B:N:. Ale ci
    Buzza nie pierebrau kali na jaho hitare nadpis “ChipAles”?

    Не, не перабраў! Так, у Яўгена зьявілася новая гітара з надпісам “ChipAles” , якую ён набыў у Алеся Лютыча, але ў яго ёсьць і свая спрадвечная гітара з надпісам “Buzza”. Гэта ж сымбалічна! Buzza паабяцаў, што на блішэйшым суполным канцэрце ласей і бээнаўцаў употай напіша маркерам на лютавічскім іструменце паверх надпісу FENDER тэкст BUZZA SUPER COOL! 

    Вольга:
    Ці гэта праўда што на новым дыску паявіцца жаночы вакаль?
    Магчыма. Можа і ня толькі жаночы.

    Herbsman:
    У мяне наступныя пытанні да чоткіх хлопцаў:
    1) калі? калі ўжо выйдзе новы альбом?

    Хутка! Хутка! Самім ня церпіцца!!! АААААААА!!!!!!!

    2) калі і дзе можна ўбачыць вашыя новыя кліпы?
    Пакуль вядуцца перамовы з кампаніяй, якая рабіла нам гэтыя кліпы. Які будзе вынік пакуль невядома, але дакладна гэтыя творы мы разьмесьцім на новым дыску!

    3) якое піва вам больш да спадобы?
    Дзякуй за смачнае пытаньне! Піва пераважна любім сьветлае, перавагу аддаем…небеларускаму. Украінскае руліць, польскае яшчэ лепей!

    4) якую вы п’яце гарбату?
    Брэнды называць ня будзем. Саша любіць зялёную, астатнія, здаецца, чорную, але ўсё залежыць ад настрою! Зараз настрой добры, таму пойдзем выпьем гарбаткі з цытрынам за Вас, дзеўкі і хлопцы! Дзякуй!

    А дыск атрымлівае Зьмiцер з пытаньнем “Што б вы падумалi, калi б вам сказалi, што вашу музыку нехта слухае ў запаволеным тэмпе i задам наперад, як рабiлi зь “Белым альбомам” Бiтлз”? У хуткім часе мы звяжымся з табой і растлумачым як забраць дыск!

    Гурт IQ48 выказвае шчырыя падзякі усім тым, хто зрабіў гэтую канфэрэнцыю магчымай і ўсім тым, хто падтрымлівае наш калектыў!
    Мы не чакалі такой колькасьці такіх цікавых пытаньняў! Дзякуй Вам, любыя нашы! Пабачымся, пачуемся! IQ48 — ЗДАРОВЫЯ ЛОСІ!!!


    Be2gether by GENERATION.BY
    Be2gether by GENERATION.BY

    Be2gether: Дайце два!

    Як гэта было: 30 гуртоў, 3 дні, беларуска-літоўская мяжа ў 50 мэтрах, верталёты над галавой, музыка ў галаве, піва ў руках. Усе падрабязнасьці фэсту, пляны арганізатараў на наступны год, 6 фотарэпартажаў з Be2gether – такое ціхарыць нельга.

    Арганізацыя фэсту на месцы

    Зь Вільні на фэст амаль кожныя дзьве гадзіны хадзілі аўтобусы з адмысловай пазнакай – Be2gether. Ужо на пад’езьдзе да Нарвілішак блізкасьць мяжы адчувалася – міліцэйскі пост, дзе-нідзе ловіцца Velcom ці МТС, у небе лётаюць два верталёты. Чым бліжэй падыходзіш – адчуваеш сябе ўсё меньшым і зьліваесься з натоўпам.

    На месцы ўсё выглядала сапраўды грандыёзна – дзьве агромністыя сцэны, ангар-сцэна для ды-джэяў, вялізны кэмпінг для намётаў з аднаго боку і ня меншая пляцоўка для аўто зь іншага, замак 16-га стагодзьдзя на ўзвышшы, а за ім – мяжа. Безьліч людзей – па падліках арганізатараў прададзена 8 000 квіткоў, журналістаў – болей 250 акрэдытаваных з усяго сьвету, шмат валянтэраў у яркіх камізэльках, да якіх у любую хвіліну можна было зьвярнуцца і атрымаць адказ на адпаведнае пытаньне.

    Паліцыі і аховы дастаткова, але іх прысутнасьць зусім ненавязьлівая. Зрэшты, боек, спробаў прарвацца да мяжы не было – усё прайшло спакойна і файна.

    На месцы працавала мноства шапікаў зь ежай, півам, віном, маечкамі і іншымі матэрыяламі з сымболікай. Стаялі шатры, дзе можна было проста паваляцца на коўдрах і паслухаць музыку. Быў вялікі батут, пляцоўка з помпай для пены – адпачыць было дзе. А самым галодным, якіх на трэці дзень фэсту паболела, крышнаіты, якія арганізавалі там два шапікі, бясплатна прапаноўвалі вэгетарыянскую ежу.

    У кэмпінгу можна было арэндаваць намёт і дыванкі.

    Месца для адпачынку вельмі шмат. Праграма арганізаваная такім чынам, што гурты выступаюць адзін за адным на розных сцэнах. Пакуль на адной выступ, на іншай – наладка наступнага гурта. Таму заканчэньне выступа аднаго гурта і пачатак наступнага нагадваў «вялікае перасяленьне народаў» – людзі натоўпамі цягнуліся да іншай сцэны. А там ужо раздольле – хочаш танчы, хочаш махай сьцягам ці балёнікам, хочаш – проста ляжы на траве і атрымлівай асалоду ад музыкі.

    Be2gether: Музыка адчыняе межы

    Менавіта пад такім сьлёганам праходзіў фэст. Гэтыя тры дні былі суцэльным сьвятам музыкі.

    Болей 30 гуртоў зь Літвы, ЗША, Польшчы, Брытаніі, Нарвэгіі, Эстоніі, Фінляндыі, Грузіі, Ісьляндыі, Расеі, Латвіі, Беларусі выступілі на Be2gether.

    Безумоўнымі хэдлайнэрамі фэсту былі Bloodhound Gang (ЗША), Therapy? (Брытанія) і Morcheeba (Брытанія). Bloodhound Gang зладзілі сапраўднае дзёрзкае шоў на сцэне. Evil Jared Hasselhoff кідаў у натоўп уласную майку, перад гэтым добра павыціраўшы ёю інтымныя часткі цела, паліваў людзей півам і нават ладзіў акрабатычныя трукі з перасоўваньнем па сцэне вялікай скрыні, прымацаванай ланцугом нібыта да «мужчынскага гонару». Усю карціну псавала частковая фанаграма ў час выступа Bloodhound Gang.

    Morcheeba там былі. Гэтым можна і завершыць расповед пра іх выступ, бо гэта трэба бачыць. Казачна. Якасная музыка, добры гук, сьвятло на вышэйшым узроўні.

    Але ці не самую большую колькасьць прыхільнікаў пад сцэнай сабраў папулярны літоўскі рок-выканаўца A.Mamontovas.

    Беларусь на Be2gether

    Тое, што Беларусь зусім побач – 50 мэтраў да мяжы, за гэтым маштабам, нагадвала толькі прырода і добрая сувязь беларускіх мабільных апэратараў.

    Вядучых фэсту не было, а гэтую ролю выконвала «радыё Be2gether», якое паміж выступамі гуртоў вяшчала навіны фэсту. Але беларусы маглі зразумець там хіба што назовы гуртоў, бо ўсё было па-літоўску, як, зрэшты, і большасьць матэрыялаў.

    У агульнай колькасьці наведвальнікаў фэсту, беларусаў было ня так і шмат: віза і няпростасьць даезду, ды й сам кошт квітка далі пра сябе ведаць. Але ці не кожны беларус ідэнтыфікаваў сябе – маленькі ці вялікі бел-чырвона-белы сьцяжок альбо бел-чырвона-белая гумовая стужка на руцэ выяўляла суайчыньнікаў. Затое ў час выступу беларускіх камандаў з ваколіцаў сьцягваліся ўсе беларусы. Ляпіс Трубецкой, Drum Ecstasy, IQ48 прадставілі розныя кірункі беларускай музыкі.

    Ляпіс Трубецкой займаўся з гледачамі «бясьпечным тантрычным сэксам», як назваў выступ гурта Сяргей Міхалок, шчыраваў вершамі, лацінскімі прымаўкамі, якія «вучыў на памяць усю ноч», каб бліснуць глыбокімі ведамі. У час выступа гурта ўсе прысутныя літоўцы і іншыя замежнікі даведаліся, што значыць для беларусаў RnB. Міхалок даў ёмістае тлумачэньне – «Рок Незалежнай Беларусі».

    Дарэчы, Ляпіс Трубецкой нядаўна запусьціў новы сайт, дзе выкладзена бачаньне музыкаў на ўласную творчасьць і немалую гісторыю. Сяргей Міхалок адзначыў Generation.by, што імкненьне гурта скараць Сеціва невыпадковае. Нашумелы кліп «Капітал» ня быў у ратацыі музычных каналаў, але дзякуючы інтэрнэту большасьць беларусаў, якія цікавяцца музыкай, пабачылі кліп. «Свабоднае мастацтва выратуе інтэрнэт,» – выказаўся Міхалок наконт ролі інтэрнэту ў сучаснай прамоцыі гурта.

    Drum Ecstasy пераняў эстафэту выступаў адразу пасьля буйнейшай зоркі фэсту – Morcheeba. «Ну што, прыйшоў час Ч,» – сказаў на сцэне калегам па гурту Чмыр, углядаючыся ў цемры на іншую сцэну, дзе завяршалі выступ Morcheeba. Drum Ecstasy проста варажылі. Адрываліся ўсе – і людзі пад сцэнай, і ўдзельнікі гурта на сцэне. Хлопцы выходзілі на біс яшчэ два разы, кожны раз вітаючы публіку сьціплым «Добры вечар!».

    На выступе IQ48 сьлёган фэсту «Музыка адчыняе межы!» падаўся сапраўды рэальным. Агромністая сцэна Be2gether, шырачэзная пляцоўка пад фэст на гадзіну сталіся сапраўды цёплымі, беларускімі і ў нечым нават хатнімі. «IQ у хаце!» сьпявалі «здаровыя лосі», якія, дарэчы, па-літоўску гучаць як «stambiais elniais». А песьня «Марсіяне даўно ўжо тут» добра адлюстроўвае і саміх музыкаў на фэстывалі. Хоць выступ IQ48 быў заплянаваны на трэці дзень фэсту, вакаліст Саша Ракавец прыехаў на Be2gether яшчэ ў першы дзень, астатнія «здаровыя лосі» – на другі, каб паслухаць іншыя гурты, паадрывацца, папіць піва, паесьці шашлыкоў ды патанчыць у пене.

    Дарэчы, сярод беларусаў, якія актыўна адрываліся пад выступ IQ48 былі заўважаныя і сябры БАС (арганізатары Басовішча). Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі, які ў гэтым годзе ўпершыню каардынаваў арганізацыю Басовішча, прыехаў паглядзець на ўласныя вочы, як праходзіць буйны музычны фэстываль у Літве.

    Пры вяртаньні айк’юшнікаў на мікрааўтобусе дадому, беларускія памежнікі паскардзіліся музыкам, што самі на фэст не патрапілі, але музыку паслухаць хочуць. Асабліва яны намякалі на прыгожы саксафон, які ляжаў разам зь іншымі інструмантамі «лосяў». У выніку музычны рэйд IQ48 на Be2gether працягнуўся на беларускай мытні выступам сакфаніста IQ48 Дзяніса Дзеравенкі. Усе задаволеныя :)

    Be2gether 2

    Фэст прайшоў так гладка і файна, што ўжо пачаліся размовы, каб зладзіць падобнае і ў наступным годзе. Літоўскія арганізатары аналізуюць праведзенае і прыглядаюцца да сусьветных рок-зорак – патэнцыйных удзельнікаў фэсту наступнага году.

    Сёлетні Be2gether арганізатары называюць рэпэтыцыяй. Кіраўнік швэдзкай амбасады ў Менску Стэфан Эрыксан прапанаваў яшчэ ля пяці гуртоў, якія б з гонарам прадставілі Беларусь на эўрапейскім фэсьце. А амбасадар Літвы ў Беларусі агучыў наагул фантастычную ідэю – пабудаваць сцэну над літоўска-беларускай мяжой. Марыць, як кажуць, ня шкодна. Але калі нават проста паўтарыць сёлетні фэст – гэта будзе грандыёзна.

    Фотарэпартажы з  Be2gether глядзі тут:

    http://generation.by/news1739.html


    “Шабаноўскі RnB - гэта наша ўсё!”
    “Шабаноўскі RnB - гэта наша ўсё!”

    IQ48: “Шабаноўскі RnB - гэта наша ўсё!”

    2007-12-12 12:24:19, Зміцер Траўчук

    IQ48 рыхтуе новы альбом у стылі "шабаноўскі R'n'B". З'ездзіўшы ў Бярозу, музыкі нават не паелі тушаніны. Яны хочуць, каб у Беларусі было еўрапейскае стаўленне да музыкаў, не было штампаў. І для нашых слухачоў яны заспявалі песню з новага альбома ў студыі Еўрарадыё.

    Пра апошні канцэрт у Бярозе ды пра новы альбом


    Еўрапейскае радыё для Беларусі: Нядаўна ў вас быў канцэрт у Бярозе. Раскажыце, як з’ездзілі?

    Саша Ракавец: Ды файна з’ездзілі, чаго там!

    ЕРБ: А сам канцэрт у гэтым мястэчку чым запомніўся?

    Яўген Бузоўскі: Ну чым — самой Бярозай і запомніўся. Гарадок сам маленькі, але гуртоў там столькі ж, колькі і ў Мінску. Прычым усе такія даволі прагрэсіўныя.

    ЕРБ: Як сцэна? Як народ наогул успрымаў вас?

    Саша Ракавец: Ды проста супер. У нас наогул кожная паездка ў Бярозу запамінаецца. Там жывуць нашыя сябры – гурт "В.Н." і гурт "Кальмары". Заўсёды прыемна куды-небудзь з’ездзіць да сяброў. Да таго ж, калі там і нейкая імпрэза цікавая адбываецца.

    Яўген Бузоўскі: Народ нас так вельмі добра ўспрымаў. Каўбасіліся і мы так нядрэнна!

    Саша Ракавец: Да нас нават падыходзілі і цалавалі далоні, ну і мы ў адказ, канешне.

    ЕРБ: Тушаніны-то бярозаўскай хоць паелі?

    Яўген Бузоўскі: Оп-па! Калі не памыляюся, то так і не паелі… Хаця чымсьці закусвалі, можа, і тушаніна была мясцовая…

    ЕРБ: У Мінску, на жаль, цяжкавата з канцэртамі. Вось вы ездзіце ў Літву, Эстонію, нават у Бярозу. А куды больш падабаецца ездзіць: кудысьці за мяжу ці па Беларусі?

    Саша Ракавец: Усё, насамрэч, залежыць ад арганізацыі. Калі ты едзеш за мяжу выступаць, а там і арганізацыя лепей, і ставяцца да цябе як да музыкі, тады туды і прыемней ездзіць. Аднак, калі едзеш кудысьці па Беларусі да сяброў, а то і з сябрамі, дык гэта таксама ого-го як прыемна! Хаця, безумоўна, складанае пытанне.

    Яўген Бузоўскі: Было б добра, калі ўсё гэта можна было б спалучаць: арганізацыю на еўрапейскім узроўні рабіць толькі тут, у нас на радзіме. Вось гэта было б сапраўды файна!



    Шабаны – forever, ці Разам з Браянам Молка ў будучыню!


    ЕРБ: А што з запісамі альбомаў? Вось “Вар’яты” запісалі, якія планы далей?

    Яўген Бузоўскі: Ну, можна, у прынцыпе, сказаць, што працуем. Вось зараз запісалі дэма-версію.

    Саша Ракавец: Запісалі, паслухалі, нам спадабалася. Засталіся, безумоўна, пэўныя моманты, якія трэба вырашыць, над гэтым і будзем у бліжэйшы час працаваць.

    Яўген Бузоўскі: Такім чынам будзем сядаць у студыі і пісаць сапраўдны, паўнавартасны альбом.

    ЕРБ: Калі ўсё ж чакаць выхаду новага альбома?

    Саша Ракавец: Я думаю, што не пазней за пачатак новага года. Аднак спяшацца не будзем. Галоўнае – выдаць нармальную, якасную плытку.

    ЕРБ: Чым у параўнанні з “Вар’ятамі” будзе вылучацца новы альбом? Што знікла, а што новага з’явілася?

    Саша Ракавец: Ад сябе скажу, што наш першы альбом быў такі больш раздзяўбайскі, а гэты будзе больш сур’ёзны.

    Яўген Бузоўскі: Я лічу, што мы нічога дрэннага не страцілі. Альбом будзе даволі доўгі: амаль гадзіну музыкі выдадзім. Песні будуць і сур’ёзныя, і вясёлыя. Адназначна ён будзе больш дарослым.

    ЕРБ: А слабо што-небудзь з новага праспяваць?

    Саша Ракавец: Лёгка! Будзе такі эксклюзіў для вашага радыё:

    (качай песьню на тым жа сайце еўрапейскага радыё для Беларусі)

     

    ЕРБ: Ну, сацыяльшчына проста прэ!!!! Пра жыццё песня, карацей!

    Яўген Бузоўскі: Мы называем гэта Заводскім RnB!

    ЕРБ: А што ж з відэа? Чым парадуеце фанатаў?

    Яўген Бузоўскі: За апошнія паўгода мы знялі ўжо два кліпы. Плануем выдаць на дыску мультымедыйнай часткай. Адзін кліп на старую песню “Карыда”. А другое відэа - на песню “Святло ў цемры” з новага альбома. Ну, кліпы наогул атрымаліся такія айрэнбішныя. Цэпуры, лімузіны, дзеўкі з даўгімі нагамі, бікіні і гэтак далей. Грашыма там кідаемся…

    ЕРБ: Няўжо з’явіўся нарэшце доўгачаканы беларускі гламур?

    Саша Ракавец: Адназначна. Заводскі. Дакладней, нават шабаноўскі.

    ЕРБ: Ізноў Шабаны… А жывеце-то самі выпадкова не ў Шабанах?

    Саша Ракавец: Не. Проста вось глядзіце: у Амерыцы ці ў Еўропе музыкі даведваюцца пра нейкі там дом, дзе, напрыклад, жыў маньяк Чарльз Мэнсан. Прывозяць туды апаратуру і пачынаюць запісваць альбом, натхняючыся атмасферай. Ну, вось і мы так думаем, што калі станем багатымі, то запісвацца будзем толькі ў Шабанах.

    ЕРБ: З кім хацелася б заспяваць дуэтам: з беларускай сцэны і з заходніх зорак?

    Яўген Бузоўскі: Па-першае, канешне ж, з Лявонам Вольскім. Яшчэ з Вайцюшкевічам хацелася б. Наогул цікава, калі ты адзін робіш нешта, – гэта, безумоўна, цікава. А калі з кім-небудзь яшчэ запісваешся, тады пачынаеш прыслухоўвацца не толькі да сябе, а яшчэ і да іншага чалавека.

    ЕРБ: А з кім з заходніх зорак?

    Саша Ракавец: З System Of A Down, Фрэнкам Запам, Энтані Кідзіс з RHCP. Таксама было б цікава з Браянам Молка з Placebo. Вось калі ён такі сумны, то мы яго крыху разагрэлі б, факт! Было б тады і весела, і нечакана.


    “У нас ломка без канцэртаў”


    ЕРБ: Вось вы вандруеце часта. Скажыце, калі вяртаецеся адкуль-небудзь з Еўропы ці нават з той жа Украіны, на смутак на пэўны час не пачынаеце хварэць?

    Яўген Бузоўскі: Безумоўна, такі момант у адаптацыі ёсць.

    Саша Ракавец: Папросту, калі вяртаешся і, наглядзеўшыся, што там лепей, ды і наогул можа быць лепей, пачынаеш слаба разумець, дык чаму ў нас не можа быць таксама лепей за тое, што ёсць...

    Яўген Бузоўскі: Ды ладна, яны там загніваюць ужо ўсе!

    Саша Ракавец: Дрэнна тое, што там да цябе ставяцца як да музыкі, які прыехаў да іх выступаць. А ў нас той жа ахоўнік можа, даруйце за выраз, пад зад нагой даць. І будзе яму похер-венікі, што публіка прыйшла менавіта на цябе ў клуб!

    ЕРБ: Што такога з Вамі здарылася за апошні час, што больш за ўсё запомнілася? А што б, можа, захацелі паўтарыць?

    Яўген Бузоўскі: Ды той жа канцэрт у Бярозе: проста супер з’ездзілі! Ну, а паўтарыць… ды неабавязкова канцэрт у Бярозе. Насамрэч хочацца канцэртаў як сам факт! Вось як у наркаманаў ломка без наркотыкаў, дык у нас без канцэртаў! Як нехта з заходніх рок-зорак казаў, што гэта добра, калі ёсць адчуванне, што падчас канцэрту музыка займаецца сэксам з публікай, і наадварот: народ адчувае, што “перапіхваецца” з выступаючым гуртом.

    Саша Ракавец: Калі ты аддаеш сваю энергетыку людзям, а яны падчас канцэрту вяртаюць яе табе ў 10 разоў болей – вось гэта файна!


    Ніякіх шаблонаў і штампаў!


    ЕРБ: Як на Ваш погляд, за якім стылем будучыня беларускай музыкі?

    Саша Ракавец: Уся гісторыя музыкі паказвае, што калі гурт сапраўды валіць тое, што яму падабаецца, і яшчэ застаецца самім сабою, – то за ім і будучыня. І Беларусь не выключэнне!

    Яўген Бузоўскі: Я лічу, што будучыня за тым, што не будзе ніякіх фарматаў і клішэ!

    ЕРБ: Як вы думаеце, што трэба зрабіць у Беларусі, каб людзі пачалі слухаць і любіць сапраўды прафесійную, якасную музыку?

    Саша Ракавец: Далёка не апошняя рэч – гэта радыё. Таму што павінна быць у краіне станцыя, якую ты ўключаеш і слухаеш музыку, якая табе падабаецца. А не тое, што зараз адбываецца ў нас на радыё.

    ЕРБ: Уявіце, што ў вас ёсць магчымасць звярнуцца да людзей. Што б сказалі ўсім людзям?

    Яўген Бузоўскі: Не, ну людзі, канечне, могуць паліць алкаголь, піць цыгарэты… Я лічу, што ўсім нашым суайчыннікам трэба проста шырэй неяк думаць. І ставіцца з большай павагай адзін да аднаго. І абавязкова заставацца самімі сабою!

    Саша Ракавец: Не трэба ніякіх шаблонаў і штампаў!



    Дарэчы, тут можна скачаць поўную версыю размовы ў фармаце мр3, якая ўключае "ськлюзіўнае" выкананьне песьні....:)

    http://www.belradio.fm/attachment/000001280.mp3

    Copyright ERB 2007


    IQ48: «з вар’ятаў у героі»



    С 17 ноября в музыкальных магазинах Минска можно купить новый альбом группы IQ48 «Героі». В альбом вошло 12 песен и один бонус-трек, а изданием его, как и первого альбома, занялась компания «West Records».

    IQ48 из десятков молодых перспективных групп, появившихся в Беларуси за последние пять-семь лет, с самого начала выделяло стремление двигаться вперёд. Эта одержимость творчеством и экспериментами с каждым годом только усиливается. Не удивительно, что новый альбом записывался так долго: новые идеи и их реализация затягивали процесс.

    Премьера песни «Сьвятло ў цемры» состоялась на сайте «Тузіне Гітоў» ещё в 2006 году, буквально через несколько месяцев после выхода дебютного альбома «Вар’яты». Затем на различных сборниках появились «Схаванае сэрца» и «Гэй, наперад!». Вообще, такой процесс постепенной презентации песен для Беларуси характерен. Можно даже назвать это аналогом выпуска синглов. Ситуация объясняется состоянием белорусского шоу-бизнеса, когда даже довольно популярные группы не имеют финансовых средств на то, чтобы записать альбом сразу. Поэтому «Героі» появились только сейчас, хотя все песни с альбома уже хорошо известны слушателям…

    Шустро крутится диск, знакомые звуки летят из колонок, запах свежей полиграфии возбуждает обоняние. Для меня этот альбом действительно долгожданный. Энергичных «здоровых лосей» я с уверенностью могу назвать своими друзьями. Их музыка радует меня уже не первый год, десятки килограммов были скинуты на их концертов. Поэтому объективно оценить я диск «Героі», наверное, не смогу. Хотя, что такое объективность?‥

    В новой работе IQ48 звук стал плотнее, гитара жёстче («Ляцець на ўсход», «Героі»), количество вокальных партий увеличилось («Будзе вайна», «Гэй, наперад!»), как и лирики в целом («Сьвятло ў цемры», «Схаванае сэрца»). Альбом очень разнообразен, но при этом выдержан в едином айкюшном стиле. И даже такая нетипичная песня «Чыво ты?», уже ставшая для некоторых культовой и добавленная в качестве бонуса, удачно вписывается в концепцию альбома.

    В белорусской музыке принято делить музыкантов не эшелоны. Есть непререкаемый первый эшелон — N.R.M., Крама, Neuro Dubel, ULIS, а есть второй-третий-десятый — молодые группы. Очень уж мне надоело это определение, и, наверное, не только мне. IQ48 уверенно идут па пути «з вар’ятаў у героі»!

    Матэрыял тут http://ultra-music.com/blog/917 


    IQ48 героически презентуют новый альбом «Героі»
    17 ноября на лейбле «West Records» вышел второй номерной альбом группы IQ48 «Героі». Диск включает в себя 12 композиций, над которыми музыканты работали в течение трех лет. Помимо Михала Анемподистова, который написал тексты к песням "Святло ў цемры" и "Схаванае сэрца", на диске присутствуют песни и других внештатных авторов. Дмитрий Лукашук, известный по песням группы "Крама", написал текст для "Будзе вайна", а Александр Ролов (экс-"Ляпис Трубецкой") – первоначальную музыку и текст для песни "Марсіяне".

    Первая песня («Сьвятло ў цемры»), по словам музыкантов, была записана в 2005-м году, буквально через пару месяцев после презентации первого альбома «Вар’яты». «Святло ў цемры» была записана в Польше, а основная запись началась в 2007-м в Беларуси. Три из композиций на альбоме ("Схаванае сэрца", "Марсіяне", "Гэй, наперад") писались на студии "Осмос", остальные восемь – на "Maple Tree Studio" со звукорежиссером Олегом Доманчуком. Сводил материал гитарист группы "Пару рублей" Павел Яновский.

    – Благодаря Павлу Янковскому, мы на 99% получили то, что хотели. Альбом звучит свежо и по-хорошему нагловато. Мы словили атмосферу момента и записали всё именно так, как оно звучало на то время!, – рассказал вокалист группы Александр "Эш" Раковец.

    Подошли к вопросу записи музыканты профессионально, ориентируясь на мировые стандарты. «Сначала был записан дэмо-вариант, – рассказывает "Эш", – Потом все вместе садились слушать, решали, что нужно исправить, что убрать, что добавить. И только после этого засели в профессиональную студию писать «на чистовую». Записывались в мае этого года, доводили материал до ума уже в августе-сентябре».

    Музыканты признались, что в первую очередь стремились передать дух группы, её настроение: то, что чувствуется на концертах, но не всегда получается передать на записи.

    IQ48 очень довольны результатом.

    – Возможно, кто-то не поверит, но мы практически на сто процентов получили то, что хотели, – считает гитарист группы Евгений "Бузза" Бузовский, – Результат абсолютно отвечает всем нашим задумкам. Как мы в своём воображении рисовали альбом, таким он и получился. Фантастика!

    Заглавная на альбоме композиция «Героі» – песня о людях, которые совершают подвиги, иногда не подозревая об этом, о людях, которые живут чем-то действительно стоящим и настоящим.

    IQ48 очень серьёзно относятся к тому, чтобы хорошо «обыграть идею» мероприятия. В альбоме «Героі» четко прослеживается космическая, марсианская тема – поэтому и концепция последних выступлений группы космическая.

    – С подачи менеджера концептуальными стали и наши сценические костюмы! Выбор клуба для презентации альбома тоже был концептуальным, – заинтриговал Александр Раковец.

    Презентация альбома «Героі» состоится 12 декабря в клубе «Night Star», начало в 18:00. Специальные гости: группа «Джамбибум», А. Помидоров, Л. Вольский, А. Кулинкович, М. Анемпадистов, Маша Яр, А. Лютыч. Телефоны для справок: velcom 671 58 65, мтс 254 49 09. Цена билетов: предварительно – 20000 (танцпол), 25000 (столик), в день концерта – 25000, 30000 белорусских рублей.

    www.westrecords.by