Паглядзеў зараз 120/80 WEEKLY... Адносіны "слухачы-музыкі" былі ,сапраўды, чоткімі ў той чэрвеньскі вечар... Дзякуй вам, паважаная публіка, за гэта!!! Уразілі словы аднаго з арганізатараў, быццам зараз некаму нічога PRO_ДВИГАТЬ, ну, зразумела, акрамя іх-арганізатараў, здаецца мелася на ўвазе. "Вось, такі я вялікі, вось, такі я любімы! "
Ізноў карагодзяць гэтыя сантэхнікі! Яны павыдалялі з афішаў і банэраў назву нашага гурта, спадзяючыся , што ў нас упадуць рукі і іншыя часткі арганізмаў, але мы на гэта не зьвяртаем увагі! Гурт IQ48 усё роўна выступіць 23 чэрвеня ў Рэактары дзеля сваіх слухачоў! Нас так проста не зламаць пакуль сьвеціць сонца і ў небе гарыць зорка Лася! IQ48-ЗДАРОВЫЯ ЛОСІ!!!
masania
17.06.2005 20:06
сябры! усе на канцэрт 23 чэрвеня у Рэактар! Тама будзе крута!
Людзі! Чалпавекі! Сёньня ўжо 250(!!!) дзён наша песьня "Выйсьце", дзякуючы вам, знаходзіцца ў гіт-парадзе Тузіна Гітоў!!! Дзякуй вам, даражэнькія за падтрымку, за ўсё! Мы вас, як гаворыць Саша Саладуха, очынь любім і уважаім! Сьвяточныя мерапрыемствы заплянаваны на гэтую Нядзелю! Паедзім на электрапаравозе ў лясочак паесьці мясачка кусочак!!! Ура! Дзякуй!