22.06.2009 Акустыка ад Ласей!
Cябры, наш гурт на студыі гуказапісу "Таксафон" скончыў здымкі акустычнае праграмы, якую мы рыхтавалі з лютага гэтага году.
Што тут сказаць...мы вельмі радыя! Здаецца, усё атрымалася няблага. Зараз матэрыял апрацоўваецца і спадзяемся, што ў верасьні ён з'явіцца на прасторах інтэрнэту для абсалютна бясплатнага прагляду і захоўваньня! Гэта наш падарунак Вам, нашыя сябры і сяброўкі! Як кажа Коля Баскаў: "Спасибо Вам за Вашу любовь!")

Пірацкі" кавалачак працоўнага матэрыялу тут. Запіс зроблены з мабільнага тэлефону)
http://www.youtube.com/watch?v=2DD5AFytWe0


06.04.2009 ЛОСІ САДЗЯЦЦА ЗА ЗАПІС

11 — 12-га красавіка гурт IQ48 на студыі "ТАКСАФОН" распачне запіс новых песень. Сачыце — падрабязнасьці "з палёў" будуць!)))

 


19.03.2009 IQ48 у Топ-10 ад www.experty.by

  Альбом "ГЕРОІ" гурта IQ48 патрапіў у Топ-10 інтэрнэт-парталу www.experty.by

   Топ-10 "Experty.by" за 2008
1. Троіца "Сон-трава" - 9,00
2. Ляпис Трубецкой "Манифест" - 9,00
3. Троіца "Жар-жар" - 9,00
4. А.Растопчин "Роднае" - 7,75
5. Войтюшкевич "Тое што трэба" - 7,5
6. NHS "700" - 7,25
7. Сузор'е "Песня пра зубра" - 7,25
8. The Stokes "Не замерзай" - 7,25
9. Тайland "Бангкок-рок" - 7,25
10. IQ48 "Героі" - 7,00

Альбом таксама быў калярытна адзначыны музычнымі крытыкамі:

   "Опять же никаких вопросов. "IQ48" – это наши белорусские "Red Hot Chili Peppers". Я не буду прояснять это сравнение, извините", — Татьяна Замировская

 "Все-таки Роллов умеет писать запоминающиеся потрясающие мелодии. Прилипчивые, но не безвкусные. Сладко-танцевальные, но не пустые. "Марсіяне" – это именно такой приятно-прилипчивый хит. Немножко спето, правда, слабовато. Как-то однобоко. Да и вообще, что-то со звуком на альбоме не то – или с мастерингом перемудрили или на сведении торопились. Но в целом – отличный альбом. Как любой хороший альбом, начинает нравиться не с первого раза. Но со второго-третьего начинает накрывать. Единственный минус – присутствие на диске сомнительных песен. Но это искупается наличием нескольких супер-номеров, из которых мои фавориты – "Марсіяне" и "Абрыдлі party, абрыдлі п'янкі"!" — Виталий Дроздов

"З новым альбомам "IQ48" было так, як звычайна у дзяцінстве бывала з падарункамі ад Святога Мікалая – ўсе ведалі, які будзе, але ўсё адно ў чаканні дрыжыкі ад празмерных эмоцый заставаліся. Шкада, што гэтым разам падарунак урэшце не аказаўся такім прывабным, якім падаваўся з вітрыны. Матэрыял з дыску мы ведалі ўжо даўно з канцэртаў – адзінае што жыўцом Лосі гучаць заўжды выдатна, а на альбоме ад паловы песен застаецца ўражанне, што слухаем запіс "demo" аматарскага гурта, які толькі робіць свае першыя крокі." — Мартин Полэц (Польша)


16.03.2009 Зьмены ў складзе IQ48

Чытаць тут:

http://www.euroradio.fm/by/787/reports/29701/
 

 


12.01.2009 ПАДТРЫМАЙ НАШЫХ!


Падтрымай гурт IQ48 на старонцы музычнага конкурсу фестывалю ФОРТЕЦЯ, які пройдзе 27-30-га чэрвеня ў горадзе Белгарад-Дняпроўскі (Украіна).
Галасуйце да 1-га сакавіка на www.fortecya.org.ua/tpl/static.song.php?id=1197

 


17.12.2008 ГЭЙ, НАПЕРАД!
ГЭЙ, НАПЕРАД!

Прайшла даўгачаканая прэзэнтацыя нашага альбому "Героі!". Зь ёй скончыўся і даволі цяжкі трохгадовы этап паміж першай кружэлкай і другой, а там — пачуцьці, сустрэчы і шмат-шмат чаго, карацей — жыцьцё! Але гэтае пройдзена. Дзякуй усім тым, хто падтрымліваў і падтрымлівае наш гурт, хто нас любіць усе гэтыя годы, нягледзячы не на што. Для нас гэтае самы вялікі гонар! А ідэяў новых у нас процьма, таму рушым далей! Гэй, наперад, групіроўка!                                А тут душэўная такая справаздача ад Юры Сідуна
http://generation.by/news2659.html
                              

 


10.12.2008 АТРЫМАЙ КВІТОК НА IQ48!

Піплы, увага!!! 10-12 сьнежня на хвалях NETradio (www.netradionet) з 9-й да 12-й будуць разыгравацца квіткі на канцэрт IQ48, які пройдзе 12-га сьнежня! Усім слухаць і перамагаць! :) 

 


08.12.2008 АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАЕ СЬВЯТА АД IQ48!!! (зварот Марсіян да Зямлянаў)
АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАЕ СЬВЯТА АД IQ48!!!  (зварот Марсіян да Зямлянаў)


З 17-га лістапада ў музычных крамах Беларусі можна набыць другі альбом гурта IQ48 з назвай “Героі!”. Дыск уключае 12 песень і адзін бонус-трэк. Нешта з гэтага матэрыялу мы ўжо гралі на нашых канцэртах, нешта гралі вельмі рэдка, выключна “ськлюзіўна”, нешта ўвогуле не выконвалі ніколі публічна. Ва ўсякім разе, 12-га сьнежня ў менскім клюбе Night Star на прэзэнтацыі нашых “Герояў!” вы зможаце гэтае ўсё пачуць і пабачыць “жыўцом”!
 ы спадзяемся, што канцэрт атрымаецца цікавым і насычаным. Прабачце, сябры, за магчымую саманадзейнасьць, проста мы насамрэч імкнемся да таго, каб усё атрымалася менавіта так. Па-першае мы вырашылі ня ісьці пракладзенным шляхам у выбары так званага “гурта-падтрымкі”. Так першымі на сцэну выйдуць дзяўчыны і хлопцы з калектыву “Джамбібум”, які грае нешта кшталту этна-ф’южн, музыку, скажам так, не зусім блізкую да стылістыкі IQ48. Але спадзяемся, што такая разнаплянавасьць канцэрту зробіць яго толькі больш незвычайным і запамінальным, па другое мы з “джамбікамі” даўно сябруем, а што можа быць лепей, чым сяброўская вечарына?!
 аконт сябе можам сказаць, што IQ48 ніколі і нідзе пакуль ня гралі такую насычаную і доўгую па часе праграму, чым та, якую мы зараз рыхтуем. Граць, сябры, мы будзем насамрэч доўга! Сьпяем, натуральна, як песьні з новага альбому, так і старыя “баявікі” з нашага першага дыска “Вар’яты”, нават тыя, якія ўжо ну вееельмі доўга не выконваліся! Але, сябры Зямляне, і гэтым, ўсё не абмяжуецца: шмат знакамітых і культавых асоб, сярод якіх музычная журналістка і сьпявачка — Маша Яр, лідэр гурта :B:N: — Алесь Лютыч, клясік беларускай рок-паэзіі — Міхал Анемпадыстаў, Аляксандар Кульлінковіч, Аляксандар Памідораў таксама прыйдуць да нас з Вамі у госьці, ну, і сьпяем, станчым разам, канешне. Для нас гэта вялікі гонар!
 аксама хочам адзначыць, што гэтае мерапрыемства — сапраўдны першы інтэрактыўны канцэрт гурта IQ48, бо беларускае інтэрнэт-радыё NETradio (www.netradio.by) на сваіх хвалях будзе весьці прамы эфір з клюба Night Star! Для нас, як пасланнікаў марсіянскага розуму, гэта вельмі прыемна, што і вы, Зямляне, яшчэ адным спосабам мажаце далучыцца да нашага АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАГА СЬВЯТА, на якім мы Вас ўсіх вельмі чакаем!!!

  З любоў’ю,
  вашыя IQ48

Канцэрт адбудзецца 12-га сьнежня а 18-й у клюбе Night Star (Менск, вул. Сьвярдлова, 2.).
Кошт квіткоў: папярэдні продаж 20 000 руб (танцпол), 25 000 руб (столік);
  у дзень канцэрту 25 000 руб (танцпол), 30 000 руб (столік).
УВАГА!!! Колькасьць квіткоў папярэдняга продажу абмежавана! Сьпяшайцеся!
Купляйце, замаўляйце квіткі па тэл: 671 58 65, 689 40 48, 110 19 63 (Velcom), 254 49 09 (МТС)


08.12.2008 "ВЯСНА-КРАСНА" на www.music.fromby.net. Галасуем!

"IQ48 — гурт канкурэнтназдольны. Песьня даволі запальвае, ізноў пра вясну-красну, але не ў зацяганым выглядзе народнай фолькавай кампазыцыі, крыху Zdob si Zdub і No Smoking Orkestra." — Віталь Артыст (Без Билета)з нагоды ўдзелу песьні "Вясна-красна" у гіт-парада Тузіна Гітоў (www.music.fromby.net)

 

 


08.12.2008 IQ48 у "Кліп-марафоне"!

Гурт IQ48 возьме ўдзел у "першай штогадовай прэміі беларускага музычнага відэа “Кліп-Марафон-2008”, якая пройдзе 14 сьнежня ў менскім клюбе “Акварыум” і будзе прымеркаваная да 20-ці годзьдзя выхаду ў сьвет дэбютнага айчыннага музычнага кліпа “Ура!”(гурт “Бонда”, рэж. Г. Шувагін, 1988).

“Кліп-Марафон-2008” працягвае свае традыцыі: акрамя конкурснай часткі адбудзецца паказ відэа ў намінацыях “Рарытэт” і “Прэм’ера” і, канешне ж, лепшыя кліпы абіраюцца шляхам глядацкага галасаваньня.
Прэмія рыхтуе шмат сюрпрызаў, адзін зь якіх прэзэнтацыя разам з выдавецкім лэйблам “БМА-group” першага ў Беларусі DVD, які ўвабраў у сабе 43 відэаролікі агульнай працягласьцю звыш дзьвюх гадзінаў.
У фэсьце прымуць ўдзел такія зоркі рок-сцэны як Крамбамбуля, ZET, Крама, Палац, B.N., IQ48, MAUZER, Partyzone, Tarpach, Neuro Dubel і інш.
Нагадаем, што прэмія “Кліп-Марафон” будзе праходзіць ужо ў другі раз."

Па зьвестках аргкамітэту фэста
 

 


Архіў навінаў